БЕЛ Ł РУС

Мінчук падпаліў дзверы суседкі з-за таго, што былая жонка сышла да яе жыць

4.01.2020 / 10:54

Nashaniva.com

Пра тое, што падпалілі яе ўваходныя дзверы ў кватэры шматпавярховіка, паведаміла ў міліцыю жыхарка сталіцы.

Суседка сышла ад былога мужа, адмовілася з ім святкаваць Новы год і часова вырашыла пажыць у кватэры сваёй сяброўкі. Экс-муж раззлаваўся і падпаліў дзверы кватэры, у якой былі жанчыны.

Мужчыну неўзабаве затрымалі, і ён ва ўсім прызнаўся. Мужчына растлумачыў, што хацеў вырашыць рознагалоссі, але былая жонка замкнулася ў кватэры суседкі і не адчыняла дзверы, тады ён іх падпаліў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула