БЕЛ Ł РУС

«Неверагоднае жаданне мацаваць Радзіму». Макей расказаў, як сустрэў Новы год ФОТЫ

4.01.2020 / 23:40

Nashaniva.com

Кіраўнік МЗС Уладзімір Макей у сваім інстаграме расказаў, як сустрэў Новы год з сябрамі.

«На жаль, снегу не было, як і па ўсёй Беларусі. Але быў добры настрой і неверагоднае жаданне мацаваць нашу Радзіму.

Яна прыгожая, нават у пакінутых вёсках. І ўсе мы павінны зрабіць так, каб яна і надалей заставалася такой самабытнай, прыгожай і самай лепшай у свеце!

З надыходзячымi Калядамі альбо Раством!

Усяго ўсім самага найлепшага! Хай гэты год прынясе ўсім толькі дабро і ўпэўненасць у будучыні.

Будзем любіць нашу Беларусь!» — напісаў Уладзімір Макей.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула