БЕЛ Ł РУС

Беларусам рэкамендуюць устрымацца ад наведвання некаторых штатаў Аўстраліі з-за пажараў

8.01.2020 / 14:44

Nashaniva.com

Пасольства Беларусі ў Японіі, якое аказвае дыпламатычнае суправаджэнне беларуска-аўстралійскіх адносін, папярэджвае пра небяспеку знаходжання ў Аўстраліі ў сувязі з пажарамі ў краіне, піша sb.by

У паведамленні гаворыцца, што пакуль невядома, ці пацярпелі беларусы ў аўстралійскіх пажарах. «У сувязі з сітуацыяй у Аўстраліі пасольства рэкамендуе грамадзянам Беларусі ўстрымацца ад наведвання аўстралійскіх штатаў Новы Паўднёвы Уэльс і Вікторыя», — дадаюць у пасольстве.

Грамадзянам, якія знаходзяцца ў Аўстраліі, раяць сачыць за інфармацыяй мясцовых СМІ і афіцыйнымі паведамленнямі аўстралійскіх уладаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула