БЕЛ Ł РУС

Прадстаўнік Ірана: Помста за Сулеймані завершаная

9.01.2020 / 07:19

Nashaniva.com

Іран завяршыў помсту за забойства генерала Касема Сулеймані і не будзе рабіць новых ваенных дзеянняў у выпадку адсутнасці агрэсіі з боку ЗША. Пра гэта заявіў пастаянны прадстаўнік Ірана пры ААН Маджыд Тахт-Раванчы, адказваючы на ​​пытанне tass.ru пра рэакцыю Тэгерана на выступ Дональда Трампа.

«Усе нашы дзеянні былі прапарцыйныя забойству Касема Сулеймані. Яны завершаныя. Калі ЗША больш не будуць прадпрымаць ваенных дзеянняў у дачыненні да Ірана, з нашага боку — мы таксама не будзем прадпрымаць такіх дзеянняў», — падкрэсліў ён.

Дыпламат дадаў, што ісламская рэспубліка дзейнічала выключна ў адпаведнасці з артыкулам 51 Статута ААН, рэалізуючы сваё права на самаабарону.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула