БЕЛ Ł РУС

Нафта на біржах пасля прамовы Трампа па Іране паказала невялікі рост

9.01.2020 / 09:34

Nashaniva.com

Shutterstock.com

Кошт нафты эталонных марак на біржах паказаў невялікі рост пасля падзення 8 студзеня. Гэта вынікае са звестак партала Investing.com.

Па стане на 09:00 ф'ючарс паўночнаморскай нафты Brent каштаваў $ 65,79 за бараль пасля рэзкага падзення ўвечары 8 студзеня - да $ 60,03. Максімальны рост быў зафіксаваны а 23:45 8 студзеня — цана склала $ 66,26.

Цана тэхаскай WTI на 09:00 складала $ 59,95, паказаўшы рост на $ 0,72 за бараль у параўнанні з прасадкі 8 студзеня.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула