БЕЛ Ł РУС

Пад Гроднам паляўнічы падстрэліў лісу. Тая аказалася шалёнай

9.01.2020 / 19:27

Nashaniva.com

Выпадак здарыўся паблізу вёскі Горны Квасоўскага сельсавета, паведамляе rgazeta.by.

Падчас палявання сабака пагнаў лісу. Адзін з паляўнічых паспеў застрэліць жывёлу. Мужчыны пагрузілі здабычу ў багажнік і адвезлі на даследаванне. Вынікі паказалі наяўнасць віруса шаленства ў драпежніцы. Двое паляўнічых, якія дакраналіся да трупа лісы, праходзяць курс лячэбна-прафілактычнай вакцынацыі супраць шаленства. З 4 студзеня на Горны накладзены двухмесячны каранцін.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула