БЕЛ Ł РУС

Невядомы абрабаваў банк у Гомельскім раёне

10.01.2020 / 18:07

Nashaniva.com

У Гомельскім раёне невядомы абрабаваў аддзяленне банка, паведамляе МУС.

Сёння каля 16.00 у аддзяленне аднаго з банкаў па вуліцы Савецкай у пасёлку Бальшавік увайшоў мужчына. Невядомы пад пагрозай прадмета, падобнага да пісталета, завалодаў грашыма і збег. Ён забраў 4 тысячы рублёў, $1 тысячу і 30 тысяч расійскіх рублёў.

На выгляд падазраванаму 30-40 гадоў, рост 180-190 см, мажны. Ён быў апрануты ў чорную куртку з капюшонам, чорныя штаны, карычневыя чаравікі. Твар схаваў шалікам з чырвонымі падоўжнымі палосамі. Меркавана быў у пальчатках.

У вобласці ўведзены план «Сірэна».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула