БЕЛ Ł РУС

Прэзідэнт Ірана: Трэба выправіць недахопы у абароннай сістэме, каб катастрофа ніколі не паўтарылася

11.01.2020 / 10:00

Nashaniva.com

Прэзідэнт Ірана Хасан Рухані выступіў з заявай наконт катастрофы пасажырскага «Боінга», збітага вайскоўцамі.

«У атмасферы пагроз і запалохвання агрэсіўным амерыканскім рэжымам іранскай нацыі пасля пакутніцкай смерці генерала Касама Салеймані, і каб абараніць сябе ад магчымых нападаў амерыканскай арміі, Узброеныя сілы Ірана былі прыведзены ў стан поўнай баявой гатоўнасці, што, на жаль, прывяло да жудаснай катастрофы, якая забрала жыццё дзясяткаў нявінных людзей праз чалавечую памылку.

… Трэба правесці далейшае расследаванне, каб выявіць усе прычыны і карані гэтай трагедыі і прыцягнуць да адказнасці вінаватых у гэтай недаравальнай памылцы і паведаміць пра гэта людзям Ірана і сем'ям ахвяр.

Неабходна прыняць меры па выпраўленні слабых месцаў у абароннай сістэме краіны, каб гарантаваць, што такая катастрофа ніколі не паўтараецца».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула