БЕЛ Ł РУС

У жыхара Жыткавіч злодзей скраў абрэз. Злачынцу злавілі, а гаспадару зброі зараз пагражае да 12 гадоў

15.01.2020 / 17:34

Nashaniva.com

У снежні мінулага года жыхар Жыткавіч паведаміў аб крадзяжы з яго гаспадарчай пабудовы рознай маёмасці. Зламыснік пажывіўся рыбалоўнымі снасцямі, электраінструментам, дыёдным свяцільнікам і іншай драбніцай на агульную суму 390 рублёў, паведамляе Новае Палессе.

Ужо праз суткі падазраванага знайшлі і ён ва ўсім прызнаўся. Пры гэтым добраахвотна выдаў крадзенае. Злодзей прызнаўся, што разам з вудамі ён вынес з хлява і абрэз паляўнічай стрэльбы 16 калібра.

Пазней завялі крымінальную справу ўжо супраць пацярпелага.

За захоўванне незарэгістраванай паляўнічай зброі мужчыну пагражала б адміністрацыйная адказнасць. У гэтым выпадку крымінальнай не пазбегнуць.

Цяпер мужчыну пагражае да 12 гадоў турмы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула