БЕЛ Ł РУС

Арына Сабаленка выйшла ў паўфінал турніру ў Адэлаідзе

16.01.2020 / 08:17

Nashaniva.com

Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка (12-ы нумар сусветнага рэйтынгу) выйшла ў паўфінал турніру ў аўстралійскай Адэлаідзе з прызавым фондам $ 780 тыс., паведамляе БелТА.

У паядынку 1/4 фіналу беларуска сустракалася з экс-першай ракеткай свету румынкай Сымон Халеп (4) і перамагла ў двух сэтах - 6:4, 6:2. Гульня працягвалася 1 гадзіну 11 хвілін.

У матчы за выхад у фінал Сабаленка будзе спаборнічаць з украінкай Даянай Ястрэмскай (24).

Турнір у Адэлаідзе фінішуе 18 студзеня.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула