БЕЛ Ł РУС

«Хацелася б трошкі падняць гэтую суму»: у работнікаў завода ў Давыд-Гарадку зарплата — 170-180 рублёў

17.01.2020 / 17:01

Nashaniva.com

Памочнік кіраўніка дзяржавы, інспектар па Брэсцкай вобласці Анатоль Маркевіч 16 студзеня правёў прыём грамадзян на электрамеханічным заводзе ў Давыд-Гарадку Столінскага раёна. Сярэдні заробак за 2019 год тут склаў усяго 381 рубель, паведамляе СТБ.

Работнікі прадпрыемства самі звярнуліся па дапамогу ў Адміністрацыю прэзідэнта.

«170-180 рублёў зарплата, і хацелася б трошкі падняць гэтую суму. Калектыў ужо стварыўся, і мы хочам працаваць у адным вызначаным коле, на сваім сталым месцы. І былі б нейкія паляпшэнні ў нашым заводзе», — распавяла супрацоўніца завода Ганна Якімовіч.

Было прынята рашэнне ўзяць сітуацыю на заводзе пад кантроль.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула