БЕЛ Ł РУС

У Пружанскім раёне аўтамабіль збіў насмерць хлопца, што сядзеў пасярод дарогі

20.01.2020 / 10:48

Nashaniva.com

«Мэрсэдэс» у Пружанскім раёне збіў хлопца, які сядзеў на дарозе. Пра гэта напісала ў сваім тэлеграм-канале прэс-сакратар МУС Вольга Чамаданава.

Аварыя адбылася ноччу 19 студзеня на 39-м км аўтадарогі Слонім — Высокае.

Ахвярай стаў 21-гадовы хлопец. Каля трох гадзін ночы наезд на яго здзейсніў 28-гадовы кіроўца Mercedes, распавяла Вольга Чамаданава.

Малады чалавек сядзеў пасярод праезнай часткі і не быў абазначаны флікерамі. Ад атрыманых траўмаў ён памёр на месцы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула