БЕЛ Ł РУС

Еўрасаюз падпісаў Brexit

24.01.2020 / 11:18

Nashaniva.com

Старшыня Еўрапейскага савета Шарль Мішэль і кіраўнік Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен падпісалі пагадненне аб выхадзе Вялікабрытаніі з складу Еўрасаюза (Brexit). Пра гэта Мішэль паведаміў у твітары.

«Сёння я падпісаў пагадненне аб выхадзе Вялікабрытаніі з Еўрасаюза разам з Урсулай фон дэр Ляен. Усе непазбежна зменіцца, але наша дружба захаваецца. Мы пачынаем новую главу ў якасці партнёраў і саюзнікаў», — адзначыў кіраўнік Еўрарады.

29 студзеня чакаецца ратыфікацыя пагаднення ў Еўрапарламенце. Вялікабрытанія і Брусэль таксама павінны будуць заключыць гандлёвае пагадненне.

Brexit запланаваны на 31 студзеня ў 23:00 па Грынвічу (02:00 па Менску 1 лютага). Пасля гэтага да канца 2020 года будзе доўжыцца пераходны перыяд.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула