БЕЛ Ł РУС

1 лютага Пампеа сустрэнецца з Лукашэнкам і Макеем

24.01.2020 / 21:40

Nashaniva.com

Дзярждэпартамэнт ЗША на сваім сайце анансаваў візіт у Беларусь 1 лютага дзяржаўнага сакратара Майка Пампеа.

Паездка Майка Пампеа працягнецца з 29 студзеня па 4 лютага. У Беларусь ён заедзе 1 лютага.

«1 лютага ў Мінску дзяржсакратар сустрэнецца з прэзідэнтам Аляксандрам Лукашэнкам і міністрам замежных спраў Уладзімірам Макеем, каб падкрэсліць прыхільнасць ЗША суверэннай, незалежнай, стабільнай і квітнеючай Беларусі і пацвердзіць наша жаданне нармалізаваць нашы двухбаковыя адносіны», — гаворыцца ў паведамленні.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула