БЕЛ Ł РУС

Магілёвец вырашыў скрасці аўтамабіль і выклікаў для гэтага эвакуатар

28.01.2020 / 19:15

Nashaniva.com

22 студзеня ў 57-гадовага магілёўца невядомы скраў машыну, паведамляе міліцыя.

Як высветлілі сілавікі, 59-гадовы магілёвец даўно запрыкмеціў гэта аўто. А каб даведацца, ці не належыць яно арганізацыі, спытаў пра гэта ў вартаўніка. Атрымаўшы адмоўны адказ, мужчына выклікаў эвакуатар, які перавёз машыну да яго дома. Падазраваны разабраў яе на запчасткі, за якія атрымаў 1600 рублёў.

Завялі крымінальную справу. Спраўны аўтамабіль вярнулі ўладальніку.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула