БЕЛ Ł РУС

Найбагацейшы чалавек свету зарабіў 13 мільярдаў за 15 хвілін

31.01.2020 / 08:33

Nashaniva.com

Кіраўнік Amazon Джэф Безас стаў багацейшы на 13,2 мільярда даляраў усяго толькі за 15 хвілін, паведамляюць інфармагенцтвы.

Гэта адбылося пасля рэзкага скачка акцый Amazon на постмаркеце 30 студзеня — на 12%, да 2,1 тысячы даляраў.

Рост каціровак тлумачыцца паспяховай квартальнай справаздачай кампаніі: яе прыбытак склаў 87,4 мільярда даляраў, прыбытак на акцыю — 6,47 даляра, тады як эксперты чакалі $4,11.

Багацце Безаса, якому належыць 12 працэнтаў Amazon, вырасла да 129,5 мільярда даляраў.

Джэф Безас ачольвае спіс найбагацейшых людзей свету па версіі Forbes. З паказчыкам у $115,5 млрд ён абагнаў прэзідэнта Louis Vuitton Moеt Hennessy Бернара Арно, чыё багацце ацэньваецца ў $112,9 млрд.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула