БЕЛ Ł РУС

Ад сёння шэнгенскія візы каштуюць 80 еўра

2.02.2020 / 09:02

Nashaniva.com

2 лютага ўступіў у сілу новы Візавы кодэкс ЕС, шэнгенскія візы падаражэлі з 60 да 80 еўра.

8 студзеня ў Брусэлі адбылося падпісанне пагаднення аб спрашчэнні візавага рэжыму паміж Беларуссю і ЕС. Згодна з ім, шэнгенскія візы патаннеюць да 35 еўра. Але гэта адбудзецца толькі пасля ратыфікацыі дакументаў.

Г. зн. не раней за 1 чэрвеня.

Дакумент павінна ўхваліць Палата прадстаўнікоў, якая збярэцца на вясновую сесію не раней за пачатак красавіка. Вось з моманту ратыфікацыі і павінна прайсці два месяцы, каб візы патаннелі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула