БЕЛ Ł РУС

У Мінску кіроўца «Дачыі» збіў двух мужчын на пераходзе

4.02.2020 / 07:08

Nashaniva.com

Увечары 3 лютага 38-гадовы кіроўца аўтамашыны «Дачыя» ехаў па вуліцы Даўгабродскай з боку Партызанскага праспекта ў бок вуліцы Ваўпшасава. На нерэгуляваным пераходзе ён збіў двух пешаходаў — мужчын 1994 і 1995 гадоў нараджэння, піша тэлеграм-канал ДАІ Мінска.

Фота ДАІ Мінска.

Пешаходы з траўмамі былі дастаўленыя ў бальніцу. Ідзе разбіральніцтва.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула