БЕЛ Ł РУС

Сіноптыкі: 6 лютага — мяцеліца і галалёд

6.02.2020 / 08:19

Nashaniva.com

6 лютага ў Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, на большай частцы тэрыторыі краіны ападкі (снег, мокры снег, на захадзе з дажджом), паведамляе Белгідрамет. Месцамі слабыя мяцеліца і галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер заходні з пераходам на паўночны 5-10 м/с, парывы ​​да 14 м/с, у асобных раёнах парывы ​​15-20 м/с. Тэмпература паветра максімальная днём -1.. +4 °C.

У Мінску часам снег, мокры снег (верагоднасць ападкаў 80-90%). Слабыя мяцеліца і галалёд. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер заходні з пераходам на паўночны 5-10 м/с, парывы ​​да 14 м/с. Тэмпература паветра раніцай 0.. -2 °C, днём 0.. +2 °C, вечарам -3.. -5 °C.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула