БЕЛ Ł РУС

Ізраіль ударыў па Сірыі. Расія сцвярджае, што ад гэтага сірыйцы ледзь не збілі пасажырскі самалёт

7.02.2020 / 09:41

Nashaniva.com

Армія Ізраіля нанесла ўдар па Сірыі ў момант пасадкі самалёта са 172 пасажырамі. Пра гэта паведамляе ТАСС са спасылкай на Мінабароны Расіі.

Інцыдэнт адбыўся ў ноч на чацвер. Ізраільскія знішчальнікі F-16 нанеслі ўдары ракетамі «паветра-зямля» па прыгарадах Дамаска. У гэты час на пасадку заходзіў лайнер Airbus-320 з Тэгерана.

Паведамляецца, што яго ледзь не збілі сірыйскія ўстаноўкі проціракетнай абароны.

У выніку з-за абстрэлу самалёт вымушаны быў сесці на расійскай авіябазе Хмеймім.

У Мінабароны Расіі адзначылі, што выкарыстанне грамадзянскіх самалётаў для прыкрыцця ад удараў сірыйскага СПА ў адказ становіцца характэрнай рысай ізраільскіх ВПС.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула