БЕЛ Ł РУС

У Брэсце ў лядовым палацы згарэла раздзявальня, а разам з ёй і форма гасцявой хакейнай каманды

7.02.2020 / 09:55

Nashaniva.com

112.by

Матч паміж «Брэстам» і «Хімікам» сёння не адбудзецца. У лядовым палацы ў Брэсце здарыўся пажар у гасцявой раздзявальні, згарэла экіпіроўка наваполацкай каманды.

Паводле інфармацыі Hockey.by, узгаранне ў сушылцы раздзявальні здарылася ад фена.

«Хімік» прыбыў у Брэст ўчора і правёў трэніроўку. Сёння раніцай каманда збіралася раскоўзвацца, але выхад адмянілі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула