БЕЛ Ł РУС

Удакладненыя патрабаванні да стану здароўя прызыўнікоў

7.02.2020 / 10:33

Nashaniva.com

Апублікаваная пастанова Мінабароны і Міністэрства аховы здароўя «Аб вызначэнні патрабаванняў да стану здароўя грамадзян, звязаных з воінскім абавязкам», паведамляе Мінабароны ў сваім тэлеграм-канале.

Дакумент прыняты таксама з мэтай удакладніць патрабаванні да стану здароўя грамадзян, якія падлягаюць прызыву на ваенную службу і службу ў рэзерве, а таксама для тых, хто праходзіць службу, па наступных класах захворванняў:

— захворванні апорна-рухальнага апарату і касцёва-мышачнай сістэмы;

— захворванні эндакрыннай сістэмы;

— расстройствы харчавання і парушэнні абмену рэчываў;

— захворванні сардэчна-сасудзістай сістэмы, якія суправаджаюцца нязначнымі парушэннямі сардэчнага рытму.

Прапануецца таксама ўдасканаліць экспертныя падыходы ў сувязі з сучаснымі дасягненнямі медыцыны і скарэктаваць патрабаванні да стану здароўя па асобных ваенна-ўліковых спецыяльнасцях.

Мінабароны падкрэслівае, што кардынальных змен у падыходзе да ацэнкі стану здароўя пры прызыве на тэрміновую ваенную службу не ўнесена.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула