БЕЛ Ł РУС

Расійская дэлегацыя вылецела на перамовы Лукашэнкі і Пуціна з затрымкай у дзве гадзіны

7.02.2020 / 11:10

Nashaniva.com

Самалёт спецыяльнага лётнага атрада «Расія», на якім знаходзіцца частка урадавай дэлегацыі і журналісты расійскага прэзідэнцкага пула, вылецеў з Масквы ў Сочы на ​​перамовы прэзідэнтаў Расіі і Беларусі з двухгадзіннай затрымкай, паведамляе ТАСС.

Першапачаткова вылет спецборта быў запланаваны на восем раніцы. На борце самалёта знаходзяцца віцэ-прэм'ер Аляксей Аверчук, міністр энергетыкі Аляксандр Новак і першы намеснік міністра эканамічнага развіцця Міхаіл Бабіч.

Рэйс з маскоўскага аэрапорта Унукава быў адкладзены з-за складаных умоў надвор'я — снежнага бурану з моцным бакавым ветрам.

У адпаведнасці з праграмай, пачатак перамоў на найвышэйшым узроўні быў намечаны на 12 гадзін.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула