У сакавіку ў Мінск прыедзе місія МВФ
Фота Яўгенія Ерчака
Місія Міжнароднага валютнага фонду па артыкуле IV на чале з Жанам Міньянам будзе працаваць у Мінску з 19 па 30 сакавіка, паведамілі TUT.BY у прадстаўніцтве Фонду.
У мінулым годзе афіцыйныя прадстаўнікі МВФ працавалі ў Мінску восенню, абмеркаваўшы з уладамі і экспертамі эканамічную сітуацыю ў краіне.
Місія па артыкуле IV планава праводзіцца штогод. Па выніках мінулай місіі эксперты Фонду раілі Беларусі падумаць пра «план Б» на выпадак зрыву перамоў з Масквой па кампенсацыі наступстваў падатковага манеўру.