БЕЛ Ł РУС

Ва Украіне бюст Карла Маркса перайменавалі ў бюст Хрыста Боцева ФОТАФАКТ

12.02.2020 / 10:38

Nashaniva.com

У горадзе Арцыз Адэскай вобласці мясцовыя ўлады перайменавалі бюст Карла Маркса, каб не зносіць яго ў рамках дэкамунізацыі. Пра гэта паведамляе news.liga.net са спасылкай на паўднёвы аддзел Украінскага інстытута нацпамяці.

Адзначаецца, што манумент тэарэтыку камунізму перайменавалі ў бюст паэту-рэвалюцыянеру 19 стагоддзя Хрыста Боцева.

Раней УІНП звярнуўся да мясцовай улады Адэскай вобласці з заклікам завяршыць дэмантаж помнікаў, бюстаў бальшавіцкім правадырам і іншай сімволікі таталітарнага рэжыму.

«Асобныя мясцовыя саветы фармальна ставяцца да выканання закона аб дэкамунізацыі, спадзеючыся на бескантрольнасць з боку дзяржавы. Аднак… цяпер дзяржаўныя органы будуць больш старанна правяраць яго выкананне», — гаворыцца ў дакуменце.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула