БЕЛ Ł РУС

ЦРУ і нямецкая разведка мелі доступ да сакрэтнай інфармацыі больш за 100 краін

12.02.2020 / 11:07

Nashaniva.com

Цэнтральнае разведвальнае ўпраўленне ЗША было тайным уладальнікам кампаніі, якая рабіла шыфравальныя прылады і лініі сувязі для разведвальных агенцтваў па ўсім свеце. І ў супрацоўніцтве з нямецкай разведкай сачыла, як замежныя ўрады, у тым ліку сяброўскія, міжволі раскрывалі свае сакрэты.

Адкрыццё, апісанае ў дакладзе ЦРУ як «разведвальны пераварот стагоддзя», было ўпершыню прадстаўлена ў сумесным расследаванні газеты Washington Post і нямецкага вяшчальніка ZDF.

Кампанія Crypto AG была дамінуючым вытворцам шыфравальных прылад з часоў Другой сусветнай вайны да пачатку XXI стагоддзя.

Існавала таксама сакрэтнае сумеснае партнёрства паміж ЦРУ і заходнегерманскай разведкай, якое было вядома пад кодавымі назвамі «Тэзаўрус» і «Рубікон».

«Замежныя ўрады плацілі добрыя грошы ЗША і Заходняй Германіі за магчымасць чытання іх самых сакрэтных паведамленняў па меншай меры дзвюма замежнымі краінамі» — гаворыцца ў дакладзе ЦРУ.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула