БЕЛ Ł РУС

На праспекце Машэрава сутыкнуліся два аўтобусы — і спынілі рух усяго транспарту

13.02.2020 / 12:35

Nashaniva.com

Здарэнне адбылося каля дома №25 па пр. Машэрава ў Мінску, паведамляе ДАІ ў сваім тэлеграм-канале.

Кіроўца аўтобуса, які рухаўся па маршруце №59, пры развароце не ўлічыў габарыты аўтобуса і сутыкнуўся з іншым аўтобусам, што рухаўся ў спадарожным напрамку.

Пацярпелых у ДТЗ няма. Але рух у другой і трэцяй палосах ускладнены.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула