БЕЛ Ł РУС

Пад коламі трактара ў Мастоўскім раёне загінула жанчына

13.02.2020 / 17:53

Nashaniva.com

Па папярэдніх даных, сёння каля 12.30 гадзін у вёсцы Глядавічы Мастоўскага раёна 40-гадовы кіроўца трактара Амкадор пры перавозцы цюкоў саломы здзейсніў наезд на 37-гадовую жыхарку суседняй вёскі, якая ад атрыманых цялесных пашкоджанняў памерла на месцы ДТЗ, паведамляе Следчы камітэт.

Мастоўскім раённым аддзелам Следчага камітэта ў дачыненні да кіроўцы заведзена крымінальная справа па ч. 2 арт. 317 Крымінальнага кодэкса. Усе абставіны здарэння высвятляюцца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула