БЕЛ Ł РУС

Колькасць ахвяр каранавіруса ў Кітаі перавысіла 2600 чалавек

25.02.2020 / 06:01

Nashaniva.com

За мінулыя суткі ў Кітаі з-за каранавіруса новага тыпу 2019-nCoV загінуў 71 чалавек; агульная колькасць ахвяр дасягнула адзнакі ў 2663 чалавекі. Пра гэта паведамляе Нацыянальная камісія па ахове здароўя КНР.

За 24 лютага на тэрыторыі Кітая было выяўлена 508 новых выпадкаў інфікавання. Пры гэтым 2589 чалавек выздаравелі і былі выпісаныя з медыцынскіх устаноў. 71 чалавек загінуў (большасць у правінцыі Хубэй).

Усяго ад віруса атрымалася выздаравець 27 230 пацыентам, а колькасць тых, хто прайшоў абследаванне, па ўсёй краіне перавысіла 641 тыс. чалавек. Да гэтага часу агульная колькасць ахвяр каранавіруса складае 2663 чалавекі, а выпадкаў заражэння — больш за 77 тыс. чалавек.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула