БЕЛ Ł РУС

Колькасць ахвяр каранавіруса ў Кітаі дасягнула 2835

29.02.2020 / 09:26

Nashaniva.com

Колькасць ахвяр каранавіруса ў Кітаі склала 2835 чалавек, адужалі больш як 39 тысяч, інфікавана звыш 79,2 тысяч. Пра гэта паведаміў у суботу Дзяржаўны камітэт па пытаннях гігіены і аховы здароўя КНР, піша tass.ru.

Сярод рэгіёнаў па колькасці заражаных першае месца займае цэнтральная правінцыя Хубэй, дзе зарэгістравана каля 66,3 тыс. інфікаваных, з іх больш за 2,7 тыс. памерлі, адужалі каля 28,8 тысяч.

Пад наглядам медыкаў у краіне знаходзяцца звыш 58,2 тыс. жыхароў, якія падтрымлівалі цесныя кантакты з інфікаванымі. У Кітаі таксама налічваецца больш як 1,4 тыс. чалавек з падазрэннем на вірус, якія знаходзяцца на каранціне. Стан больш як 7,6 тыс. заражаных лекары ацэньваюць як цяжкі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула