БЕЛ Ł РУС

Пайшоў з жыцця музыка Дзмітрый Пенкрат — суіцыд

2.03.2020 / 16:16

ЗП

Ва ўзросце 45 гадоў не стала кампазітара, аранжыроўшчыка, клавішніка Дзмітрыя Пенкрата. Афіцыйным месцам працы Пенкрата быў Дзяржаўны ансамбль танца, там ён быў загадчыкам музычнай часткі. У калектыве пра смерць супрацоўніка даведаліся сёння ранкам.

Тэлеграм-канал «Папаратар» паведаміў, што прычынай смерці стаў суіцыд. «НН» спраўдзіла гэтую інфармацыю ў некалькіх крыніцах, якія пацвердзілі тую ж прычыну смерці музыканта.

Дзмітрый Пенкрат быў вядомым чалавекам у музычнай тусоўцы Беларусі. Ён працаваў разам з Георгіем Калдуном, Ірынай Дарафеевай, а таксама з шэрагам іншых творцаў. У Дзмітрыя Пенкрата засталася жонка, а таксама трое дзяцей.

Развітанне з музыкам адбудзецца 4 сакавіка на Паўночных могілках. Сваякі просяць прыносіць толькі жывыя кветкі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула