БЕЛ Ł РУС

«Мне страшна». Беларуску, якая мелася вылятаць з В'етнама, пакінулі на прымусовы каранцін

21.03.2020 / 19:54

Nashaniva.com

Беларуска Таццяна Івашэвіч, якая вядзе ў сваім інстаграме блог пра падарожжы, трапіла ў непрыемную сітуацыю ў В'етнаме ў сувязі з распаўсюджваннем каранавіруса.

Яна знаходзіцца ў горадзе Ханой ужо некалькі дзён.

Урад В’етнама вырашыў жорстка змагацца з вірусам:

Беларуска марыла хутчэй апынуцца дома, бо ў В'етнаме не адчувае сябе ў бяспецы.

Вылет самалёта Таццяны павінен быў адбыцца ў нядзелю, 22 сакавіка, у 08:55 раніцы.

Але ў пятніцу да беларускі ў нумар прыйшла менеджарка гатэля і сказала, што Таццяна больш не можа пакідаць свой пакой.

Яны атрымалі загад ад ўрада краіны і павінны ўтрымліваць на каранціне да 27 сакавіка, нягледзячы на тое што квіткі на самалёт на 22 сакавіка.

У суботу а 08:00 раніцы беларуска адправіла электронны ліст на пошту амбасады Беларусі ва В’етнаме.

Праз некалькі гадзін у нумар беларускі прыйшла менеджарка і сказала, што ў пакоі будуць праводзіць дэзынфекцыю, а ёй трэба здаць тэсты на вірус.

Пасля таго як Таццяна прайшла тэставанне, яе адвялі ў нумар і сказалі нікуды не выходзіць. Нагадалі, што ў гатэлі ўвесь час прысутнічае паліцыя.

«Мне дасюль ніхто нармальна не патлумачыў, чаму мяне наогул тэставалі і чаму я павінна тут знаходзіцца прымусова. На дадзены момант ніякіх захадаў для майго вызвалення дзяржава не прымае. Мне страшна», — піша беларуска.

Яна зможа выйсці з нумара гатэля ўвечары 27 сакавіка, але ўсе рэйсы з Ханоя адмененыя.

«У амбасадзе мне паведамілі, што будзе арганізавана эвакуацыя, прыкладна ў аўторак ці сераду. Невядома з якога горада. Адзінае, што вядома дакладна, — самалёт будзе толькі адзін і для ўсіх месца не хопіць», — піша Таццяна.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула