БЕЛ Ł РУС

Канада і Аўстралія адмаўляюцца адпраўляць спартоўцаў на Алімпіяду

23.03.2020 / 08:28

Nashaniva.com

Канадскія спартоўцы не паедуць на Алімпійскія гульні ў Токіа летам 2020 года з-за пандэміі каранавіруса. Пра гэта паведамілі алімпійскі і паралімпійскі камітэты краіны.

З аналагічнай заявай выступіў алімпійскі камітэт Аўстраліі. Абедзве краіны заклікалі Міжнародны алімпійскі камітэт перанесці спаборніцтвы на наступны год.

Раней 22 сакавіка кіраўнік МАК Томас Бах распаўсюдзіў ліст, у якім абвясціў, што рашэнне аб магчымым пераносе летняй Алімпіяды будзе прынята на працягу чатырох наступных тыдняў. Паводле СМІ, разглядаюцца варыянты пра перанос спаборніцтваў на некалькі месяцаў, год ці два.

Алімпіяда ў Токіа павінна была прайсці з 24 ліпеня па 9 жніўня.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула