БЕЛ Ł РУС

У Камянецкім раёне ў пенсіянера знікла буйная сума грошай. Іх знайшлі ў туалеце ў сваякоў

16.04.2020 / 20:31

Nashaniva.com

Жыхар Камянецкага раёна зняў уклад з рахунку і схаваў гатоўку ў гаражы — больш за 23 тысячы рублёў у розных валютах, паведамляе МУС.

У сярэдзіне сакавіка яму здалося, што частка грошай знікла. Пра гэта пенсіянер паведаміў дачцэ — тая прымчалася на дапамогу разам з жанчынай, якая прыходзіцца сваячкай бацьку, і яе мужам. Высветлілася, што ўсе грошы былі на месцы.

У той жа вечар муж з жонкай зноў прыехалі ў вёску. Яны ўзламалі дзверы, скралі з гаража металічную скрыню з грашыма і паехалі ў райцэнтр.

Частку грошай муж і жонка патрацілі, а астатняе схавалі ў тайніку, які зрабілі ўнутры вулічнага туалета.

Завялі крымінальную справу.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула