БЕЛ Ł РУС

У ЗША паведамляюць пра паспяховае выпрабаванне лекаў ад каранавіруса

17.04.2020 / 20:54

Nashaniva.com

У ЗША паведамілі пра станоўчыя вынікі выпрабавання прэпарата Remdesivir для барацьбы з пандэміяй каранавіруса COVID-19. Пра гэта заявіла доктар-інфекцыяніст Кейтлін Мален з Універсітэта Чыкага, паведамляе CNN.

Пацыенты з каранавірусам, якія атрымлівалі эксперыментальныя лекі, хутка паправіліся і менш чым за 7 дзён адправіліся дадому.

Аднак ва ўніверсітэце, які арганізаваў даследаванне, паведамілі, што каментар Мален апублікаваны без дазволу. На думку ведамства, нейкія высновы рабіць рана.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула