БЕЛ Ł РУС

У Брэсце суд на буйную суму аштрафаваў мужчыну, які нёс сцяг горада падчас нядзельнай акцыі пратэсту

7.05.2020 / 19:03

Nashaniva.com

Міліцыя ўгледзела ў яго дзеяннях парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў, суд з гэтым пагадзіўся, піша Брэсцкая газета.

У судзе Ленінскага раёна Брэста 7 мая прайшоў працэс па адміністрацыйнай справе Андрэя Неўдаха, які ў мінулую нядзелю нёс сцяг горада падчас акцыі пратэсту.

Нагадаем, адразу пасля заканчэння акцыі яго затрымалі супрацоўнікі міліцыі і павезлі ў пастарунак. На мужчыну склалі пратакол па артыкуле 23.34 КаАП за парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў.

Суддзя прызнаў Неўдаха вінаватым і прызначыў пакаранне — штраф у памеры 30 базавых велічынь (810 рублёў).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула