БЕЛ Ł РУС

Дакумент: у Лідзе пацверджаныя 203 выпадкі «кароны», 47 з іх — на абутковай фабрыцы, 13 — медыкі

7.05.2020 / 22:51

Nashaniva.com

У тэлеграм-канале «Баста» з'явіліся, як сцвярджаецца, дакументы з Лідскага занальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі з пералікам устаноў, арганізацый, навучальных устаноў, у якіх выяўлены асяродкі COVID-19.

Мяркуючы па дакументах, у горадзе пацверджаны 203 выпадкі «кароны», 47 з іх — на абутковай фабрыцы, 13 — медыкі.

Мяркуючы па той інфармацыі, якая даходзіць у СМІ, Ліда адносіцца да раёнаў, дзе каранавірус пакуль не асабліва распаўсюдзіўся. Нашмат горшая сітуацыя — у Віцебскай вобласці, Мінску, Стоўбцах, Баранавічах, Лунінцы, Гомелі, Барысаве. У Гродзенскай вобласці трывожныя весткі прыходзяць з Навагрудка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула