БЕЛ Ł РУС

Андрэйчанка да кплівага ўхіліста пра Абхазію і Асецію

2.04.2009 / 13:47

У перапынку першага дня сэсіі палаты прадстаўнікоў яе сьпікер Уладзімер Андрэйчанка пацьвердзіў журналістам, што ў парлямэнт паступілі звароты кіраўнікоў Паўднёвай Асеціі і Абхазіі.

«Пытаньне даволі няпростае... Зараз яны знаходзяцца ў міжнароднай камісіі Палаты прадстаўнікоў. Там вывучаюцца эканамічныя і палітычныя наступствы. Калі гэтае пытаньне будзе падрыхтаванае, яно будзе ўнесена ў парадак дня. Пакуль яно не ўнесена».

На дадатковае пытаньне, ці можна чакаць, што прызнаньне сувэрэнітэту дзьвюх самаўтварэньняў будзе ўсё ж разглядацца на веснавой сэсіі, Андрэйчанка адказаў:

«Мы ўсе жывем надзеямі. Іначай жыць будзе цяжка. Будзем спадзявацца».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула