БЕЛ Ł РУС

Штаб Бабарыкі запусціў анлайн-карту, на якой можна выбраць участак для назіранняў

17.06.2020 / 16:18

Nashaniva.com

Ініцыятыва выбарчага штаба Віктара Бабарыкі «Мы сумленныя людзі» запусціла інтэрактыўную карту, на якой у рэальным часе паказана, на якіх участках людзі падалі заявы ва ўчастковыя выбарчыя камісіі.

Карта «Мы сумленныя людзі» 

Для прэзідэнцкіх выбараў створана 5767 участкаў. У кожнай камісіі павінны быць сумленныя людзі, кажуць у штабе. Калі кружок на месцы ўчастка зафарбаваны чырвоным, то там пакуль ніхто не падаў заяву.

Калі аранжавым, там ёсць заява ва УВК.

Калі зялёным, пададзена больш за 2 заявы, таму актывісты просяць падабраць іншы ўчастак, дзе пакуль няма заяў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула