БЕЛ Ł РУС

Хрыстос уваскрос!

12.04.2009 / 11:01

Nashaniva.com

Каталікі, пратэстанты і ўніяты святкуюць Вялікдзень Уваскрасення Хрыстовага. Традыцыйна ў гэты дзень людзі вітаюцца адзін з адным, кажучы: Хрыстос уваскрос! І адказваюць на тое: Сапраўды ўваскрос!

Каталікі, пратэстанты і ўніяты святкуюць Вялікдзень Уваскрасення Хрыстовага. Традыцыйна ў гэты дзень людзі вітаюцца адзін з адным, кажучы: Хрыстос уваскрос! І адказваюць на тое: Сапраўды ўваскрос!

«Хрыстос уваскрос з мёртвых, Смерцю смерць зваяваў, І тым, што ў магілах, Жыццё дараваў!» — гэты пасхальны гімн спяваюць у цэрквах на Велікодных набажэнствах.

Вялікдзень — найбольшае сьвята, дзень, калі разам зьбіраюцца сем'і, а таксама дзень, перад якім людзі даглядаюць і пасля якога, на Радунічныя дні, наведваюць родавыя магілы.

Традыцыя «хрыстасавацца» — вітацца словамі «Хрыстос уваскрос!» — выйшла з закліку, якім апостал Павал падбадзёрваў хрысцiянаў гораду Карынфу.

Карані іншых традыцыяў — яек-крашанак, пірага-паскі, супольнага святочнага абеду — хаваюцца ў легендах.

Светлых святаў Вам!

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула