Уначы прападаў доступ да сайтаў незалежных СМІ
У Беларусі ўзніклі праблемы з доступам да некаторых незалежных інтэрнэт-СМІ.
Карыстальнікі паведамляюць пра праблемы з доступам да «Нашай Нівы», Naviny.by, «Беларускага партызана», «Еўрарадыё» і іншых сайтаў.
Доступ да сайтаў знік на некаторы час пасля паўночы, аднак прыкладна ў 0:35 сайты аднавілі сваю працу.