БЕЛ Ł РУС

Сіноптыкі: 20 ліпеня — каля +26, магчымыя дажджы

20.07.2020 / 07:00

Nashaniva.com

20 ліпеня ў Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць, месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах навальніцы, паведамляе Белгідрамет.

Вецер няўстойлівы слабы, пры навальніцах парывісты. Максімальная тэмпература паветра па краіне ў межах ад + 23 да + 29 °С.

У Мінску месцамі кароткачасовы дождж, магчымая навальніца. Тэмпература паветра раніцай +14..+16°С, днём + 24..+26 °С, увечары +18..+20 ° С.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула