Дзмітрый Равуцкі прызначаны намеснікам старшыні КДБ
Аляксандр Лукашэнка прызначыў сёння Дзмітрыя Равуцкага намеснікам старшыні Камітэта дзяржаўнай бяспекі, піша БЕЛТА.
Фота БелТА
Да цяперашняга моманту Дзмітрый Равуцкі займаў пасаду начальніка ўпраўлення КДБ па Мінску і Мінскай вобласці. Яго месца зойме начальнік аператыўна-пошукавага ўпраўлення КДБ Уладзімір Козыр.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што гэта сур'ёзныя прызначэнні, і пацікавіўся, наколькі былі старанна вывучаны і падабраны кандыдатуры. Кіраўніка дзяржавы запэўнілі, што абодва — дастойныя афіцэры, якія прайшлі розныя прафесійныя этапы, добра сябе зарэкамендавалі, спецыяльна рыхтаваліся і знаходзіліся ў рэзерве для вылучэння на вышэйшыя пасады.