БЕЛ Ł РУС

Удзельнікаў акцыі салідарнасці міліцыя пераследавала шэсць кіламетраў

17.04.2009 / 09:20

Nashaniva.com

Акцыя завяршылася выцясненнем часткі яе ўдзельнікаў уздоўж ракі Свіслач за вуліцу Арлоўскую, што прыкладна за шэсць кіламетраў ад плошчы.

Акцыя салідарнасці з рэпрэсаванымі і сем’ямі зніклых палітыкаў на Кастрычніцкай плошчы Мінска завяршылася выцясненнем часткі яе ўдзельнікаў уздоўж ракі Свіслач за вуліцу Арлоўскую, што прыкладна за шэсць кіламетраў ад плошчы.

На апошнім кіламетры міліцыя перайшла на бег, прымусіўшы зрабіць тое ж самае астатніх удзельнікаў — Паўла Севярынца, Артура Фінькевіча і яшчэ аднаго актывіста апазіцыі.

«Хамства звыш меры, — заявіў БелаПАН П.Севярынец, калі пераслед спыніўся.

— У дзень прыезду міністра замежных спраў Чэхіі, якая старшынствуе ў Еўрасаюзе, быў арганізаваны брутальны разгон. На аднаго ўдзельніка акцыі прыпадала пяць спецназаўцаў, якія білі нас па нагах. Думаю, заўтра раніцай нам будзе пра што расказаць спадару Шварцэнбергу».

БелаПАН

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула