БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка: У Беларусі ідэальныя ўмовы для адпачынку

23.07.2020 / 13:05

Nashaniva.com

president.gov.by

«Я ўжо папярэдзіў: мы нікому нічога не забараняем, куды заўгодна едзьце, але па вяртанні ў краіну сядзеце на каранцін за свой кошт. З усімі вынікаючымі наступствамі», — сказаў Лукашэнка на нарадзе па пытаннях эканомікі ў чацвер.

Паводле яго слоў, у краіне створаны ідэальныя ўмовы для адпачынку. «Трэба хаця б даведацца, што такое Нарач, Браслаўскія азёры, Бярэзінскі запаведнік, Белавежская пушча, пабываць на Дняпры, Прыпяці, Нёмане, Сожы, што такое Палессе паглядзець. Цудоўныя месцы. І я ўпэўнены, што ў наступным годзе, калі будзе ўсё вельмі добра ў свеце, палова не паедуць за межы краіны і будуць адпачываць тут. І гэта танней абыдзецца», — лічыць Лукашэнка.

«У нас створаны ўсе ўмовы для паўнавартаснага і бяспечнага адпачынку. Таму раю: паберажыце сябе, родных і блізкіх», — дадаў кіраўнік дзяржавы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула