БЕЛ Ł РУС

Прэзідэнт Літвы: Заявы Лукашэнкі аб пагрозах беспадстаўныя

22.08.2020 / 23:35

Nashaniva.com

Delfi

Прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа заяўляе, што выказванні Аляксандра Лукашэнкі аб знешніх пагрозах, з якімі сутыкаецца Беларусь, не маюць пад сабой ніякіх падстаў, і таму мэта такіх выказванняў — адцягнуць увагу ад унутраных праблем, піша Delfi.lt.

- Рэжым любой цаной спрабуе адцягнуць увагу ад унутраных праблем Беларусі, кажучы аб меркаваных знешніх пагрозах, якія не маюць пад сабой ніякіх падстаў», — сказаў прэзідэнт у каментары BNS.

Нагадаем, раней Лукашэнка заявіў, што замест таго каб займацца эканомікай і надзённымі справамі краіны, даводзіцца надаваць увагу пытанням стабілізацыі становішча.

«Мы бачым сур'ёзнае варушэнне войскаў NATO ў непасрэднай блізкасці ад нашых межаў на тэрыторыі Польшчы і Літвы», — сказаў ён.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула