БЕЛ Ł РУС

«ЕГУ не беларускі ўніверсітэт...»

29.04.2009 / 15:46

Nashaniva.com

Прарэктар Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта Аляксандр Калбаска рэфлексуе з нагоды каментароў на сайце nn.by, што ЕГУ не беларускі ўніверсітэт.

Прарэктар Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта Аляксандр Калбаска рэфлексуе з нагоды каментароў на сайце nn.by да артыкулу Кірылы Атаманчыка, "што ЕГУ не беларускі ўніверсітэт".

ЕГУ не беларускі ўніверсітэт...

Аляксандр Калбаска: Ён не знаходзіцца ў РБ.

***

ЕГУ не беларускі ўніверсітэт...

АК: Яго не падтрымлівае і не кантралюе беларуская дзяржава.

***

ЕГУ не беларускі ўніверсітэт...

АК: На уваходзе вас не сустракае партрэт беларускага правадыра.

***

ЕГУ не беларускі ўніверсітэт...

АК: Ён не прытрымліваецца беларускіх стандартаў адукацыі.

***

ЕГУ не беларускі ўніверсітэт...

АК: З бюджэту беларускіх падакаплацельшчыкаў ён не скарыстаў ні рубля.

***

ЕГУ не беларускі ўніверсітэт...

АК: У межах Балонскага працэсу ён рыхтуе бакалаўраў і магістраў.

***

ЕГУ не беларускі ўніверсітэт...

АК: Тут студэнтам прапануюць чвэрць дысцыплінаў на беларускай мове.

***

ЕГУ не беларускі ўніверсітэт...

АК: У ім працуе «зашмат» візітных лектараў, якія беларускай мовы не ведаюць.

***

ЕГУ не беларускі ўніверсітэт...

АК: У ім не вывучаюць сучасную беларускай ідэалогію.

***

ЕГУ не беларускі ўніверсітэт...

АК: З яго не выганяюць беларускіх палітычных апанентаў.

***

ЕГУ не беларускі ўніверсітэт...

АК: У ім не займаюцца прымусовым размеркаваннем.

***

ЕГУ не беларускі ўніверсітэт...

АК: Дапяклі…

***

А.Калбаска, прафесар ЕГУ,прарэктар па вучэбных справах, 24 красавіка 2009 г.

Спасылка на беларускую старонку сайта ЕГУ

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула