БЕЛ Ł РУС

Буйны пажар на Гомельшчыне

29.04.2009 / 17:03

Nashaniva.com

Ён прыйшоў з Украіны і ўжо знішчыў 520 гектараў лесу.

Ратавальнікі Гомельскай вобласці ліквідуюць буйны лясны пажар у Лельчыцкім раёне.

Як паведамілі БелаПАН у абласным упраўленні МНС, з вечара 27 красавіка агнём пашкоджана ўжо 520 гектараў лесу. На тушэнні працуюць трактары і аўтацыстэрны, задзейнічана авіяцыя. З борта верталёта Мі‑8 праведзена 40 скідаў вады.

З‑за сухога надвор’я і ветру пажар пакуль не атрымоўваецца патушыць, на гэты час агонь лакалізаваны, на плошчы два гектары гараць асобныя ачагі лесу.

Населеныя пункты ад стыхіі значна не пацярпелі. У МНС дадалі, што лясны пажар прыйшоў у Гомельскую вобласць з Украіны.

БелаПАН

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула