БЕЛ Ł РУС

Салігорскі шахцёр Аляксандр Курбан прыкаваў сябе на глыбіні 440 метраў

15.10.2020 / 08:09

Nashaniva.com

дапоўнена

Па інфармацыі ад работнікаў 4 Рудаўпраўлення ААТ «Беларуськалій» 15 кастрычніка, пасля начной змены, прыкаваў сябе ланцугом да металаканструкцый у месцы пасадкі работнікаў у клець каля ствала №2 на гарызонце -440 м, адмовіўся выязджаць на паверхню майстар-падрыўнік Аляксандр Курбан.

Тым самым ён заявіў свой пратэст супраць дзеянняў улады

Раней падобную адчайную акцыю пратэсту ладзілі шахцёры Юрый Корзун і Алег Кудзёлка.

Аляксандра Курбана, які прыкаваў сёння сябе ў шахце, дасталі ратавальнікі

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула