БЕЛ Ł РУС

Алену Леўчанка вывезлі з Акрэсціна, каб яе не сустрэлі калегі і заўзятары

15.10.2020 / 16:48

Nashaniva.com

Бацькі Алены з кветкамі. Фота Надзеі Бужан

Баскетбалістку Алену Леўчанка сёння аштрафавалі на 810 рублёў за ўдзел у акцыі 20 верасня. Суд вёўся анлайн. Перад гэтым Алена адсядзела 15 сутак, але раніцай на волю не выйшла. Яна заставалася ў ізалятары часовага ўтрымання.

Пасля сённяшняга суда больш за 100 чалавек прыехалі на Акрэсціна, каб сустрэць Алену.

Але пазней яна патэлефанавала бацькам і сказала, што ўжо дома. Яе адпусцілі пасля суда.

Фота Надзеі Бужан

Леўчанка пасля Акрэсціна: Спала 13 дзён на халодных бэльках, канфіскаваная бялізна. Не вадзілі два тыдні ў душ, адключылі ваду

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула